Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!

Сусветны Дзень Дрэва

Дата: 11 октября 2017 в 17:43
Автор: Майсак Т. А.
203 просмотра

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны Дзень Дрэва. Далучыліся да яго святкавання і вучні 1 класа нашай школы.

Першакласнікі застанавіліся над пытаннем: “А чаму ўзнікла гэта свята? Чаму  людзі ва ўсім свеце адзначаюць гэты дзень?” Шмат цікавага даведаліся вучні пра ролю дрэва ў жыцці чалавека і ўсёй планеты, паспрабавалі паразважаць аб тым, што стане, калі знікнуць усе дрэвы. Маленькія вучні прыйшлі да высновы, што дрэва- гэта наша жыццё і яго неабходна ахоўваць. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала сумесная творчая праца- маляванне дрэва пры дапамозе адбіткаў уласных далонек. Вельмі важна, каб з самаго малога дзеці далучаліся да агульнай справы- аховы прыроды, аховы жыцця на планеце!

Смотреть фото>>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.