Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!

23.03.2019 г.

Дата: 23 марта 2019 в 19:25, Обновлено 25 марта 2019 в 17:43
Автор: Майсак Т. А.

Экскурсія ў Ліду

Ужо не адна група вучняў нашай школы пабывала на экскурсіі ў Лідзе, падчас якой наведала Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Экскурсанты прайшлі паўтарагадзінны трэнінг. Ім прапанавалі самім пабываць  у эпіцэнтры надзвычайных сітуацый, праўда, віртуальна.
Мадэляваныя сітуацыі спрыялі выпрацоўцы навыкаў  бяспечных паводзін у розных жыццёвых абставінах. Дзецей вучылі аказваць канкрэтную дапамогу чалавеку, які трапіў у небяспеку.
Але самым цікавым і загадкавым момантам было праходжанне зоны  задымлення  " Лабірынт",калі, апынуўшыся ў цёмным задымленым пакоі, трэба было знайсці выйсце з яго.
Другім аб'ектам экскурсіі стаў Лідскі замак- гістарычная жамчужына,што велічна ўздымае свае сцены на ўездзе ў цэнтр горада.
Экскурсанты дакрануліся да жывой гісторыі: паглядзелі, паслухалі,даведаліся шмат новага і...паказалі свае веды па гісторыі. Так, вучань 4" А" класа Сіман Антон адзіны са шматлікіх наведвальнікаў замка, па словах экскурсавода, ведаў, як называецца прадмет , выраблены чалавекам, захаваны, а праз многа стагоддзяў адкрыты археолагамі. Гэта слова артэфакт.
А вучні 4" А" класа  Доўкша Арцемій і 4" Б"
Макаеў Ягор сталі " саветнікамі" экскурсавода, бо ведалі адказы амаль на ўсе пытанні па гісторыі.
Экскурсія была цікавай і карыснай , запомніцца надоўга.
Важна і тое, што надвор'е было цудоўнае.

Смотреть фото>>

Квест-игра "И тайный шёпот старых улиц"​

В рамках шестого школьного дня команда 6-7 класса приняли участие в квест-игре "И тайный шёпот старых улиц".

Смотреть фото>>

Интеллектуальная игра " Мой родной город - любовь моя"

          23 марта для учащихся старших классов была проведена интеллектуальная игра " Мой родной город - любовь моя".

Смотреть фото>>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.